[Курс для тых, хто аднойчы апынецца ў патрэбны час у патрэбным месцы]

Калі гаворка ідзе пра працэсы ў грамадстве, няма правільных адказаў - ёсць імаверныыя сцэнары. Калі вы хочаце перамен, вам трэба ўмець бачыць магчымасці і прымаць рашэнні, каб павялічыць верагоднасць поспеху.

прайсці курс

Для каго наш дапаможнік

Для студэнтаў і студэнтак, актывістак і актывістаў, якім цікава, як грамадства праходзіць праз перамены і на што можна паўплываць.

Вы даведаецеся

Што рабіць, калі адчыняецца акно магчымасцей. І што рабіць, калі не адчыняецца.

Як паводзіцца за сталом перамоў, каб павялічыць шанс на перамены.

Якія рэформы праводзіць, каб замацаваць дасягнутае ў доўгатэрміновай перспектыве.

У дапаможніку пяць раздзелаў

[01]

Акно магчымасцей: момант, калі ўлада страчвае ўстойлівасць

[02]

За сталом перамоў: не атрымаць саступкі, а дамагчыся новых правілаў.

[03]

Размеркаванне актываў: першыя рашэнні новай улады.

[04]

Даліна транзіту: самы небяспечны адрэзак шляху.

[05]

Кансалідацыя або адкат: як захаваць дасягнутае.

Мы распавядзём, як зараджаліся перамены на прыкладзе Польшчы, ГДР і Беларусі. Разбяромся: што было, што перашкодзіла, што магчыма. І найгалаўнейшае: што менавіта вы можаце зрабіць.
Адчыняйце вокны, накрывайце сталы. Вы ж такія коцікі!
Кузьма
ENERGY
Ужо робіцца душна...
Алесь Лагвінец
палітоляг
Вольны Беларускі Ўнівэрсытэт
Элиаш Чулада
сацыёлаг і дактарант
Варшаўскага ўнівесітэта, даследуе палітычныя арганізацыі і дэмакратычныя інстытуты. Праектны сакратар ЗБС
Серж Наўродскі
Старшы эканаміст CASE
Былы прэзідэнт CASE Belarus. Меў кансультацыйныя кантракты з ЮНІСЕФ, ПРААН, Сусветным банкам. Кансультаваў урады Польшчы, Беларусі і Грузіі.