Глава 3. падмурак новай рэспублікі
Мінуў стол перамоў. Цяпер ёсць уплыў на тое, куды краіна рушыць далей. І тут высвятляецца непрыемнае.
Пакуль вы змагаліся, усё было зразумела: вораг, плошча, патрабаванні. А цяпер на стале ляжыць не свабода ў прыгожай рамцы, а пустая казна, склады без тавару і грошы, якія таннеюць, пакуль вы чытаеце гэты радок. Выяўляецца, што рэспубліку мары нельга проста абвясціць. Яе трэба на штосьці ўтрымліваць.
Людзі выходзяць за перамены, але жывуць паўсядзённасцю. Ці ёсць праца, ці растуць кошты ў краме, ці хапае да заробку? І ацэньваюць новыя ўлады шмат у чым па гэтых паказчыках. Калі няма на што дзяцей у школу сабраць ці не хапае да заробку – узнікае незадаволенасць. Таму першае, што маецца зрабіць новым уладам, – гэта ўзняць эканоміку. Яна і вырашае, утрымаюцца перамены ці адкоцяцца назад.
[01] ўЗНЯЦЬ ЭКАНОМІКУ І ЗНАЙСЦІ НА ГЭТА ГРОШЫ
Задача нумар адзін – спыніць падзенне і вярнуць эканоміку да росту. На гэта патрэбныя грошы, якіх мала. Значыць, давядзецца шукаць.
Добрая навіна:
крыніцы цэлыя тры.
Кепская:
з кожнай свае складанасці.
экспертнае меркаванне
cash
Перш чым шукаць новыя грошы, трэба перастаць губляць старыя. Вораг нумар адзін – гэта інфляцыя. Калі грошы таннеюць, растае ўсё адразу: і накапленні людзей, і бюджэт, і сэнс увогуле нешта планаваць.
Уявіце: чалавек ашчадзіў дзесяць тысяч рублёў, а праз год на іх можна набыць толькі буханку хлеба. Таму самы першы крок рэфарматара ці рэфарматаркі – гэта збіць інфляцыю і вярнуць грошам вартасць. Без гэтага любы знойдзены капітал выплыве з рук, а любая дапамога ператворыцца ў пыл.
Збіць інфляцыю – значыць перастаць заліваць эканоміку грашыма, якіх не забяспечваюць тавары: не друкаваць новыя грошы дзеля пакрыцця выдаткаў і звесці бюджэт так, каб дзяржава не выдаткоўвала нашмат больш, чым збірае.
Тры крыніцы грошай
Бюджэт краіны.
Грошы, якія дзяржава ўжо мае. Каб гэтая крыніца працавала, а не раставала, трэба навесці парадак у фінансах: збіць інфляцыю, кантраляваць выдаткі, каб не марнаваць тое, што збіраеш. Гэта называецца макраэканамічнай стабілізацыяй, з яе ўсё пачынаецца. Пакуль грошы таннеюць, а выдаткі не сыходзяцца з даходамі, любы іншы капітал сплывае дарэмна.
Дыяспара па ўсім свеце.
Людзі, якія з’ехалі з краіны, назапасілі за мяжой грошы і досвед. Іх можна заахвоціць укладаць у родную эканоміку праз спецыяльныя праграмы для сваіх: напрыклад, падатковыя паслабленні тым, хто ўвозіць капітал назад. Эстоніі ў свой час моцна дапамог капітал эстонцаў і эстонак, назапашаны ў Швецыі і Фінляндыі.
Замежныя інвестыцыі.
Грошы звонку прыходзяць двума шляхамі. Першы: замежныя інвестары і інвестаркі набываюць існуючыя прадпрыемсты праз прыватызацыю. Другі – інвестар будуе свой бізнес. І той, і другі шлях працуе толькі на зразумелых і роўных правілах, дзе інвестар ці інвестарка з любой краіны мае аднолькавыя правы. Каламутныя правілы адпужваюць капітал шпарчэй за ўсё.
Мы такія малайцы – усё прыдумалі! Усе-ўсе з намі!
Усе ж з намі, так?
Рэформы не радуюць усіх адразу.
Прайграюць звычайна дзве катэгорыі
Гэта меншасць, але злая, аб’яднаная агульнай стратай і цалкам здатная зваліць рэфарматараў і рэфарматарак.
[02] ЯК ЗГЛАДЗІЦЬ ШОК АД РЭФОРМАЎ
Выгоды
прыйдуць амаль да ўсіх, але павольна. Спачатку знікае дэфіцыт, потым напаўняецца рынак, яшчэ пазней растуць прыбыткі і пенсіі.
Страты
прыходзяць адразу і б’юць па канкрэтных людзях. Незадаволеныя з’яўляюцца раней за задаволеных, і гэта галоўная палітычная пастка транзіту.
Працаўнікі і працаўніцы
Працаўнікі і працаўніцы заводаў-гігантаў, якія трымаліся толькі на датацыях і без іх зачыняюцца. Ім патрэбны выразны сігнал: мы бачым, мы чуем, мы працуем. Дапамога мусіць быць кропкавай і адраснай, скіраванай на канкрэтную асобу, а не размазанай па ўсіх катэгорыях адразу. І лепей не разавая выплата, а перанавучанне і магчымасць распачаць сваю справу. Агулам, вуда, а не толькі рыба.
Cтарая наменклатура
Cтарая наменклатура, якая губляе кантроль над актывамі і доступам да грошай. Яна супраціўляецца мацней за ўсіх, бо губляе больш за ўсіх. Тут працуе тое ж, што і за сталом: бяспечны выхад у абмен на сумленна прыдбанае, а не на ўсё адразу. Учорашняга суперніка схадней зрабіць удзельнікам новага парадку, якому ёсць што губляць.

Гістарычная даведка

Кампенсацыя пераможаным – гэта не дабрачыннасць і не слабасць, а страхоўка вашай уладзе. Тыя, хто заплацілі за рэформы і засталіся кінутымі, праз пару гадоў прыйдуць на выбары і прагаласуюць супраць вас.
Сітуацыя 1: Польшча, 1990–1993
Урад Лешэка Бальцэровіча загадзя падклаў саломку: выдаткі на сацыяльную абарону і датэрміновыя пенсіі выраслі да 10-12% ВУП. Свядомы размен: хай незадаволеныя сыдуць на пенсію ці атрымаюць дапамогу, абы не завалілі рэформы забастоўкамі.
Набылі не лаяльнасць, а спакой. І гэтага хапіла, каб давесці справу да канца. Але быў і пабочны эфект: сістэма бясконцых надбавак разрослася і сама пачала разганяць інфляцыю. Дапамога мусіць быць кропкавай, а не ператварацца ў раздачу ўсім. Гэта лёгка пачаць, але складана звярнуць.
Сітуацыя 2: ГДР, 1990-я
Усходнегерманскую прамысловасць распрадавала і зачыняла спецыяльнае ведамства. Эканамічна ўсё зрабілі чыста і хутка.
Але людзі адчулі сябе лішнімі: рашэнні прымалі за іх, заводы зачынялі без іх удзелу. Крыўда засталася. Праз трыццаць гадоў менавіта гэтыя рэгіёны даюць найвышэйшы адсотак радыкалаў і справа, і злева.
Сітуацыя 3: Беларусь
Тут ёсць над чым паварушыць мазгамі. Сацыяльная сістэма ў краіне развітая няблага, і яе не трэба будаваць нанава. Дастаткова зрабіць яе больш справядлівай і адраснай.
Разбурыць тое, што працуе, а потым ліхаманкава адбудоўваць нанава – гэта самы дарагі з магчымых шляхоў.
Сітуацыя 1: Польшча, 1990–1993
Урад Лешэка Бальцэровіча загадзя падклаў саломку: выдаткі на сацыяльную абарону і датэрміновыя пенсіі выраслі да 10-12% ВУП. Свядомы размен: хай незадаволеныя сыдуць на пенсію ці атрымаюць дапамогу, абы не завалілі рэформы забастоўкамі.
Набылі не лаяльнасць, а спакой. І гэтага хапіла, каб давесці справу да канца. Але быў і пабочны эфект: сістэма бясконцых надбавак разрослася і сама пачала разганяць інфляцыю. Дапамога мусіць быць кропкавай, а не ператварацца ў раздачу ўсім. Гэта лёгка пачаць, але складана звярнуць.
Сітуацыя 2: ГДР, 1990-я
Усходнегерманскую прамысловасць распрадавала і зачыняла спецыяльнае ведамства. Эканамічна ўсё зрабілі чыста і хутка.
Але людзі адчулі сябе лішнімі: рашэнні прымалі за іх, заводы зачынялі без іх удзелу. Крыўда засталася. Праз трыццаць гадоў менавіта гэтыя рэгіёны даюць найвышэйшы адсотак радыкалаў і справа, і злева.
Сітуацыя 3: Беларусь
Тут ёсць над чым паварушыць мазгамі. Сацыяльная сістэма ў краіне развітая няблага, і яе не трэба будаваць нанава. Дастаткова зрабіць яе больш справядлівай і адраснай.
Разбурыць тое, што працуе, а потым ліхаманкава адбудоўваць нанава – гэта самы дарагі з магчымых шляхоў.
экспертнае меркаванне
KNOWLEDGE
Інстытут – гэта правіла і арганізацыі, якія працуюць самі, незалежна ад таго, хто цяпер за стырном. Пакуль усё завязана на канкрэтнага рэфарматара ці рэфарматарку, эканоміка падае пры першай жа змене ўлады. Інстытут працягвае працаваць і пасля. Таму будаваць іх трэба ад самага пачатку, а не калісьці потым. 
[03] ІНСТЫТУТЫ: НА ЧЫМ ТРЫМАЕЦЦА ТРЫВАЛЫ РОСТ
Збіць інфляцыю, знайсці грошы, згладзіць выдаткі – гэта гашэнне пажару. Гэта ратуе ў моманце. Трывалы рост трымаецца не на разавых рашэннях разумнага чалавека ва ўладзе, а на інстытутах.
Што запускаць у першую чаргу?
Фінансавы рынак.
Месца і правілы, па якіх грошы перацякаюць туды, дзе патрэбныя. Банкі, гатовыя крэдытаваць, фонды, гатовыя ўкладаць. Без яго накапленні ляжаць мёртвым грузам, а бізнесу няма на што расці.
Рынак працы.
Зразумелыя правілы паміж працаўніком ці працаўніцай і працадаўцам. Чалавек ведае свае правы і куды ісці, калі страціў працу. Працадаўца можа наймаць і звальняць без спусташальных выдаткаў. Плюс страхаванне ад беспрацоўя, каб страта працы не была катастрофай.
Адкрыты гандаль.
Эканоміка не жыве ў ізаляцыі. Патрэбныя зразумелыя правілы экспарту і імпарту і выхад на знешнія рынкі. Разам з гэтым прыходзіць канкурэнцыя, а канкурэнцыя прымушае сваіх працаваць лепш.
Моцны мясцовы ўзровень.
Грошы і рашэнні не мусяць цалкам сыходзіць наверх і размяркоўвацца зверху ўніз. Частка мусіць заставацца на месцах: лакальныя ўлады лепш ведаюць, што патрэбна іх гораду і людзям, і хутчэй дамаўляюцца з інвестарамі.
Падтрымка малога і сярэдняга бізнесу.
Менавіта ён, а не гіганты, стварае працоўныя месцы ў пераходны перыяд. Гэта людзі, якія ўласнымі рукамі будуюць новае жыццё і асабіста зацікаўленыя, каб новы парадак утрымаўся. Яны і ёсць ваша апора на наступных выбарах. Задача ўладаў – знізіць страх пачаць сваю справу.
Інстытуты, інстытуты… А грошай дзе ўзяць як мага хутчэй і больш?
У маладой рэспублікі на руках яшчэ і велізарная спадчына ад былой улады: заводы, фабрыкі, камбінаты. Шматлікія з іх стратныя, у некаторых ёсць патэнцыял, але патрэбны прафесійны менеджмент.
А цяпер зноў да Катабланкі, там заканчваюцца грошы і расце незадаволенасць.
І апошняе, на што лёгка забыцца ў спешцы. Вашыя рашэнні працуюць на дзвюх розных хуткасцях. Правілы і законы змяняюцца хутка. А эканамічныя наступствы адыгрываюць дзесяцігоддзямі. Завод, аддадзены не тым людзям сёння, адгукнецца праз дваццаць гадоў крыўдай цэлага рэгіёна. Тактычна зручнае рашэнне цяпер можа абярнуцца палітычнай мінай потым.
Тут няма ўніверсальнай формулы. Хуткія рэформы, як у Польшчы, даюць рэзкі, але і кароткатэрміновы боль, і краіна хутка ідзе ў рост. Павольныя, як у Беларусі і Расіі, расцягваюць боль на гады, кансервуюць старое і падсаджваюць эканоміку на чужыя субсідыі. Ідэальнага шляху няма, ёсць толькі выбар, калі і якой цаной плаціць.
Вы знайшлі грошы, паднялі эканоміку, згладзілі выдаткі і заклалі інстытуты. Вы намагаліся абысціся з усімі сумленна. Але пераможаныя ўсё роўна ёсць, і яны гэтага не забудуць. Хутка іх крыўда ператворыцца ў галасы, а галасы – у палітычную сілу. Пра тое, што рабіць з незадаволенасцю, якая вяртаецца на выбарах, наша наступная глава.
Гістарычная даведка
Польшча, 1990
Фондавую біржу адчынілі ў будынку былога офіса кампартыі, там жа, дзе летась праходзіў круглы стол. Працавала яна спачатку амаль уручную і вельмі сціпла. Але важна было не тое, як яна выглядае, а тое, што інстытут запушчаны і працуе па празрыстых правілах. Пазней гэтая біржа вырасла ў найбуйнейшую ў рэгіёне. Важны не маштаб на старце, а справядлівасць правілаў і сам факт, што інстытут створаны.
экспертнае меркаванне
KNOWLEDGE
Празрыстыя правілы – гэта не толькі пра справядлівасць, але і пра вашую бяспеку. Калі праз пяць гадоў улада зменіцца, а здзелкі былі мутнымі, вас абвінавацяць у тым, што вы танна прадалі краіну сваім. Празрыстаць сёння – гэта вашая страхоўка на заўтра.
Кошт называе рынак, а не эксперты і эксперткі.
Ніводзін самы разумны чыноўнік ці экспертка не скажа, колькі насамрэч каштуе завод. Ацэнка ўручную – гэта пальцам у неба, і потым яе ж назавуць крадзяжом. Кошт паказвае адкрыты рынак: выставілі долю акцый, пакупнікі пагандляваліся, рынак вызначыў вартасць. Вось навошта фінансавы рынак патрэбны да прыватызацыі, а не пасля.
Роўны доступ да грошай.
Калі замежны бізнес мае крэдыты і сувязі, а мясцовы – не, конкурс несправядлівы ад самага старту. Перш чым прадаваць, патрэбна выраўнаваць доступ да грошай: напрыклад, даць мясцовым жыхарам і жыхаркам фінансавую магчымасць выкупіць долю ў прадпрыемстве свайго горада.
Два правілы прыватызацыі, якія зберагаюць ад катастрофы. І абодва трымаюцца на інстытутах.
Перадача дзяржаўнай уласнасці ў прыватную – гэта прыватызацыя
Галоўнае правіла: прыватызацыя не ідзе раней за інстытуты. Прадаваць заводы, калі яшчэ няма фінансавага рынку, банкаў і зразумелых правілаў, – значыць раздаць краіну за бесцань выпадковым людзям. Спачатку будуецца рынак, на якім сумленны продаж увогуле магчымы, і толькі потым праводзіцца прыватызацыя. Парадак менавіта такі, і зваротны – згубны.
Пагоння выцягвае эканоміку, але разам з ростам з’яўляюцца і тыя, хто за яго плоцяць. Іх пакуль не чуваць, аднак цішыня падманлівая: незадаволенасць выспявае і шукае, каму аддаць свой голас. Ці здолее маладая рэспубліка стаць сваёй не толькі для пераможцаў, але і для пераможаных, вырашаецца ў наступнай главе.
Заставайцеся з намі, разам мы коцікі!