Кааліцыя трэскае
Кааліцыя, якая давяла вас да стала перамоў і першых рэформаў, трымалася на адным простым пачуцці: мы ўсе не любілі стары рэжым. І пакуль вораг быў агульным, рознагалоссі можна было трываць. Дэмакрат і экаактывістка, кансерватарка і прафсаюзны лідар маглі гадамі сядзець у адным руху толькі таму, што разам не любілі Сіньё-Вусіньё. Але як толькі ён сыходзіць, на паверхню пачнуць выходзіць адрозненні і рознагалоссі. Кааліцыя можа распасціся.
Падчас перамен амаль заўжды ёсць тыя, каму ад іх добра, і ёсць тыя, каму кепска. І апошнія нікуды не падзенуцца, наколькі б усё ні было зроблена слушна.
Глава 4. Даліна транзіту
Мінуў стол перамоў. Рэформы ўжо ідуць: новыя правілы рынку, прыватызацыя, лібералізацыя. Здаецца, самае складанае мінулі.
Найгоршы сцэнар распаду апазіцыйнай кааліцыі: канфлікт заходзіць так далёка, што агульнай мовы не знаходзяць нават тыя, хто фармальна перамаглі разам. У Расіі ў 1993 годзе дайшло да ўзброенага супрацьстаяння прэзідэнта і парламента. Прэзідэнт загадаў страляць па будынку, дзе засядаў парламент. Частка даследчыкаў і даследчыц лічыць пунктам адліку расійскага аўтарытарызму менавіта гэты эпізод, а не больш познія падзеі.
экспертнае меркаванне
KNOWLEDGE
Урок не ў тым, што абавязкова будзе бойка і ўсё пойдзе не так. Урок у тым, што кепска прапісаныя правілы вырашэння канфлікту ўнутры самой кааліцыі, якая перамагла, могуць каштаваць даражэй, чым канфлікт са старым рэжымам.
Гістарычная даведка
Сітуацыя 1: Польшча, пачатак 1990-х
І гэтыя два камітэты ў суме змаглі атрымаць больш за палову месцаў ў парламенце, набраўшы ўсяго каля 35% галасоў. Не таму, што іх любілі нашмат больш, а таму, што апазіцыя раздрабнілася, а яны засталіся арганізаванымі.
Салідарнасць распалася на мноства партый цягам года пасля таго, як камуністы страцілі ўладу. Усе гэтыя партыі мелі амаль аднолькавую павестку і змагаліся адна з адной за адзін і той жа электарат. Былыя камуністы, наадварот, сабраліся ў два выбарчыя камітэты.
Сітуацыя 2: ГДР, 1990
Тут сцэнар зусім іншы. Краіна не перажыла транзіт як асобная дзяржава: яе інстытуты практычна цалкам замянілі гатовай заходнегерманскай сістэмай.
Старую палітычную мапу знесла разам з самой дзяржавай, але не дарэшты. Праз трыццаць гадоў на ўсходзе, на землях былой ГДР, моцныя і спадкаемцы кампартыі, якая раней кіравала краінай (сёння гэта партыя Die Linke), і новыя радыкальныя сілы: ультраправыя AfD і левапапулісцкая BSW.
Адчуванне, што ўсё вырашылі за жыхароў і жыхарак без іх, нікуды не падзелася і праз пакаленне вярнулася на выбарах. Паглынанне суседам сцірае межы і інстытуты, але не тое, што адчуваюць людзі, а гэта выплывае пазней.
Сітуацыя 3: Беларусь
Гэты крок яшчэ наперадзе, і як менавіта ён пройдзе — адкрытае пытанне. Загадзя можна сказаць адно: чым больш згуртаванай будзе апазіцыя, тым лепш яна зможа супрацьстаяць старому рэжыму, які, хутчэй за ўсё, нават пасля страты ўлады захавае арганізацыю, рэсурсы і сувязі.
Сітуацыя 1: Польшча, пачатак 1990-х
Салідарнасць распалася на мноства партый цягам года пасля таго, як камуністы страцілі ўладу. Усе гэтыя партыі мелі амаль аднолькавую павестку і змагаліся адна з адной за адзін і той жа электарат. Былыя камуністы, наадварот, сабраліся ў два выбарчыя камітэты.
І гэтыя два камітэты ў суме змаглі атрымаць больш за палову месцаў ў парламенце, набраўшы ўсяго каля 35% галасоў. Не таму, што іх любілі нашмат больш, а таму, што апазіцыя раздрабнілася, а яны засталіся арганізаванымі.
Сітуацыя 2: ГДР, 1990
Тут сцэнар зусім іншы. Краіна не перажыла транзіт як асобная дзяржава: яе інстытуты практычна цалкам замянілі гатовай заходнегерманскай сістэмай. Старую палітычную мапу знесла разам з самой дзяржавай, але не дарэшты. Праз трыццаць гадоў на ўсходзе, на землях былой ГДР, моцныя і спадкаемцы кампартыі, якая раней кіравала краінай (сёння гэта партыя Die Linke),
і новыя радыкальныя сілы: ультраправыя AfD і левапапулісцкая BSW. Адчуванне, што ўсё вырашылі за жыхароў і жыхарак без іх, нікуды не падзелася і праз пакаленне вярнулася на выбарах. Паглынанне суседам сцірае межы і інстытуты, але не тое, што адчуваюць людзі, а гэта выплывае пазней.
Сітуацыя 3: Беларусь
Гэты крок яшчэ наперадзе, і як менавіта ён пройдзе — адкрытае пытанне. Загадзя можна сказаць адно: чым больш згуртаванай будзе апазіцыя,
тым лепш яна зможа супрацьстаяць старому рэжыму, які, хутчэй за ўсё, нават пасля страты ўлады захавае арганізацыю, рэсурсы і сувязі.
Гэтае пачуццё складаецца з дзвюх рэчаў:
Згода з правіламі.
Я разумею, што рашэнні прымаюцца па правілах, якія я лічу справядлівымі, нават калі асабіста я прайграў ці прайграла ў канкрэтным раўндзе.
Рэпрэзентаванасць.
У сістэме ёсць тыя, хто могуць легальна прадстаўляць мае інтарэсы. Нават старая ці не самая прыемная партыя выконвае гэтую функцыю, калі людзі вераць, што рана ці позна сістэма спрацуе і для іх.
[01] ПАЧУЦЦЁ СВАЁЙ РЭСПУБЛІКІ
Рэспубліка не належыць усім пароўну. Яна па кавалачках належыць розным групам у рознай ступені. Пытанне ў тым, наколькі гэтыя розныя групы адчуваюць новы парадак СВАІМ.
Пасля перамогі над агульным ворагам аб’яднальная сіла слабее, і апазіцыя можа распасціся на шмат маленькіх груп.
Гэта адбываецца таму, што рознагалоссі, якія раней можна было трываць, выходзяць на першы план, набываюць вастрыню. Дробныя разрозненыя групкі, якія змагаюцца адна з адной за адную і тую ж аўдыторыю, амаль заўжды прайграюць старой эліце не па ідэях, а па арганізацыі. У старой улады ўжо ёсць структура, рэсурсы, сетка кантактаў. І тут важная наяўнасць альтэрнатыўнай еднасці, не звязанай з агульным ворагам. Гэта можа быць, напрыклад, агульная вера ў новыя правілы, супольнае пачуццё аўтарства новай рэспублікі. Давайце паглядзім, з чаго будуецца гэтае пачуцце.
Гістарычная даведка
ГДР
ГДР Атрымала заходнегерманскія інстытуты, якія выдатна працавалі, адразу гатовымі. І гэтыя інстытуты былі цудоўнымі, але не сваімі. Грамадзян і грамадзянак ГДР ніхто не спытаў аб іх меркаванні і не прапраноўваў абмеркаваць змены. Адсюль узнікла пачуццё падзелу і расчараванне нават пры сістэме, якая аб’ектыўна добра працуе.
Польшча
Польшча выбудавала свае інстытуты самастойна. Яны атрымаліся трохі горш якасцю, крышачку крывыя, але затое свае. І гэта знізіла фрустрацыю мацней, чым якасць інстытутаў сама па сабе.
Сапраўднага народа не існуе. Гэта рытарычны прыём, які выкарыстоўваюць аўтарытарныя лідары і лідаркі, папулісты і папулісткі. Можна абіраць самыя балючыя агульныя кропкі і крычаць аб іх гучней, робячы сябе вестуном народа. Важна ўмець пазнаваць гэты прыём.
Каб розныя катэгорыі пачуваліся рэпрэзентаванымі, павінен быць нехта, хто прамаўляе ад іх імя. І тут могуць быць розныя шляхі, напрыклад, дэмакратычны і папулісцкі.
Кажучы аб пачуцці СВАЁЙ рэспублікі, можна груба падзяліць усё грамадства на тры групы.
Калі рэспубліка адчуваецца сваёй, пройгрыш успрымаецца як «я прайграў ці прайграла ў гэты раз, унутры свайго парадку». І тады ёсць сэнс рыхтавацца да наступнага раўнда. Калі рэспубліка не адчуваецца сваёй, пройгрыш успрымаецца як «я прайграў ці прайграла, бо парадак няправільны і несправядлівы». Тады імаверныя ўнутраная ці знешняя эміграцыя, апатыя ці голас за антысістэмныя сілы.
Калі так пачуваецца значная частка насельніцтва, расце рызыка адкату да аўтарытарызму.
Першую і трэцюю групу змяніць амаль немагчыма. А вось няўпэўненых можна як згубіць, так і схіліць у свой бок.
Непрымірымыя
Па ідэалагічных прычынах не прымуць новы лад, што б вы ні рабілі.
Няўпэўненыя
іх лаяльнасць залежыць ад умоў
Перш жа ўсё — ад таго, ці расце ўзровень жыцця: большая лядоўня, больш каўбасы, лепш умовы працы.
Ядро
вы і ваша кааліцыя
Вы дамагліся свайго. Новая рэальнасць — тое, чаго вы праглі і за што змагаліся.
[02] ЯК НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў ПАЛІТЫЧНЫ РЭСУРС
Жыццё ў працэсе перамен заўжды змяняецца. Камусьці падабаюцца гэтыя змены, камусьці не. Немагчыма зрабіць так, каб УСЕ былі задаволеныя. Важна, што адбываецца з грамадскай незадаволенасцю далей. Сама па сабе незадаволенасць у палітычную сілу не ператвараецца. Для гэтага патрэбныя чатыры рэчы адначасова.
Што ператварае незадаволенасць у палітычны рэсурс:
Тлумачэнне.
Хтосьці мусіць назваць вінаватага. Канструктыўны варыянт: вінаваціць канкрэтную групу эліты, канкрэтных людзей ці партыю, якая цяпер ва ўладзе. Гэта значыць, што чалавек хоча змяніць толькі групу за стырном, а не сам лад. Дэструктыўны варыянт: вінаваціць сам новы парадак, дэмакратыю як такую, чужы капітал. Напрыклад, у Польшчы ідэя віны заходніх дзяржаў і міжнародных інстытуцый нечакана ператварылася ў наратыў папулізму, які перыядычна напаўняў розныя партыі. Гатовае тлумачэнне людзі не прыдумляюць самі, а бяруць тое, што прапаноўваюць палітыкі: гэта шанец для папулістаў з лозунгамі пра сапраўдны народ.
Канцэнтрацыя.
Важна, дзе сканцэнтраваныя незадаволеныя, у канкрэтных рэгіёнах ці раскіданыя па краіне, ці звязаныя яны паміж сабой. Зачынены завод, дзе звольнілі ўсіх разам, арганізаваць у групу лягчэй, чым 10% скарачэнняў на шматлікіх розных заводах у розных гарадах.
Каналы камунікацыі.
Як дагрукацца да незадаволеных. У Польшчы былі незалежныя СМІ і каталіцкая царква, якія ахоплівалі практычна ўсіх. У Беларусі такога гатовага інстытута няма, затое ёсць тэлеграм-каналы і сацсеткі са сваімі інфармацыйнымі бурбалкамі.
Палітычны актар.
Асоба, партыя ці арганізацыя, гатовая скарыстацца момантам і ператварыць незадаволенасць у галасы ў сваю падтрымку.
Гістарычная даведка
Важна разумець, што адзін і той жа чалавек у выніку зменаў можа адначасова і выйграць, і прайграць. Проста ў розных галінах свайго жыцця. Рабочы з незалежнага прафсаюза можа атрымаць і палітычную перамогу, свабоду і прадстаўніцтва, і эканамічную паразу і закрыццё завода ў адным пакунку. Чыноўнік, які застаўся пры сваім заробку, можа пры гэтым адчуць, што яго шматгадовую працу сімвалічна зняважылі, назваўшы элементам старога рэжыму, абясцэніўшы.
Выніковае пачуццё «я выйграў ці выйграла альбо я прайграў ці прайграла» складаецца не з адной лічбы, а з цэлага набору розных умоў. І сімвалічная параза (вага прафесіі, павага да пасады, статус) часам значыць для чалавека больш, чым цалкам адчувальны эканамічны выйгрыш.
Асабліва небяспечна, калі незадаволеныя знаходзяцца ў адным рэгіёне. Напрыклад, пасля правядзення рэформаў у маленькім прамысловым горадзе зачыняецца вытворчасць. Такі рэгіён можа стаць дэпрэсіўным. Дэпрэсіўныя рэгіёны губляюць людзей нераўнамерна: першымі з’язджаюць пераважна самыя мабільныя і маладыя. Застаюцца тыя, хто не могуць з’ехаць ці не бачаць сэнсу. Так паступова складваецца ўстойлівая палітычная геаграфія расчаравання. Фармуюцца месцы, дзе незадаволенасць назапашваецца гадамі. І калі з’яўляецца палітык ці партыя, гатовыя патлумачыць людзям, хто вінаваты ва ўсіх іх няшчасцях, гэтая незадаволенасць можа ператварыцца ў галасы.
Расчараванне жыве даўжэй за адно пакаленне. У Польшчы першую хвалю такіх рэгіёнаў прадстаўляла партыя, якая казала: трансфармацыя адбылася несправядліва, вас падманулі. Мінуў час, і ў тых жа рэгіёнах вырасла новае пакаленне, якое ўжо толкам не памятае дэталяў той трансфармацыі. Але дэпрэсія рэгіёна нікуды не падзелася, і яна дала базу для новай хвалі папулізму, ужо пад іншай назвай і з іншымі лозунгамі.
Польшча
Гэтыя чатыры фактары не павінныя з’явіцца адразу. Працаўнікі і працаўніцы распушчаных польскіх калгасаў пацярпелі эканамічна яшчэ напачатку 90-х. Але тады ў іх не было ні тлумачэння, ні арганізацыі, ні палітыка, гатовага іх прадстаўляць. Партыя, якая звярнулася менавіта да іх, з’явілася яшчэ ў 1992 годзе, але амаль дзесяць гадоў заставалася на ўскрайку і набрала каля 10% галасоў толькі да пачатку 2000-х. Рашэнне, прынятае ў 90-х, па-сапраўднаму адгукнулася нашмат пазней.
Расія
Падобная логіка бачная і ў Расіі 1990-х: даследванні паказваюць, што мацней за камуністаў, то-бок за спробу аднаўлення старога рэжыму, галасавалі менавіта тыя людзі, чый прыбытак упаў мацней за ўсё. Эканамічная параза наўпрост канвертавалася ў голас за вяртанне ў мінулае, проста таму што новы лад не прапанаваў гэтым людзям нічога наўзамен.
Варожасць да больш паспяховых не за тое, што яны зрабілі шкоду, а наўпрост за тое, што ім лепш. Так пачуваюцца не ўсе і не цэлыя рэгіёны, а частка людзей. У Польшчы дэпрэсіўныя рэгіёны за трыццаць гадоў рэформаў сталі жыць лепей, але ў часткі насельніцтва засталося раздражненне на буйныя гарады, дзе палепела яшчэ заўважней. Гэта зразумелая чалавечая рэакцыя на разрыў, які бачна штодня.
[03] ЯК УЛІЧЫЦЬ ПЕРАМОЖАНЫХ І НЕЗАДАВОЛЕНЫХ
Падсумоўваючы: задача не ў тым, каб незадаволеных не было — гэта нерэалістычна. Задача ў тым, каб у іх была магчымасць канструктыўна выказацца і ператварыць сваю фрустрацыю ў дзеянне ўнутры сістэмы, а не па-за яе межамі.
Што можна зрабіць:
Стварыць умовы для ўзнікнення партый і прафсаюзаў, які змогуць зрабіць бачнымі розныя групы насельніцтва і будуць прадстаўляць іх інтарэсы.
Падтрымліваць рэгіёны і ствараць механізмы кампенсацыі, каб не было рэзкага ці занадта моцнага прасядання.
Перанесці частку рашэнняў на муніцыпальны ўзровень. Лакальныя — хай і не заўжды ўдалыя — рашэнні даюць людзям даступны спосаб ператварыць незадаволенасць у дзеянне і адчуць сябе актарамі і актаркамі.
Клапаціцца аб сацыяльнай абароне яшчэ на этапе саміх рэформаў, а не заднім днём, калі наступствы ўжо надышлі.
Пазбягаць эфекту «прыехалі ў белым паліто са сталіцы тлумачыць рэгіёнам, што ўсё лагічна і трэба патрываць». Гэта толькі ўзмацняе адчужэнне, нават калі тлумачэнне па сутнасці слушнае.
Калі дэпрэсія рэгіёна перадаецца наступнаму пакаленню наўпрост праз кантэкст сталення, працаваць з гэтым трэба на апярэджанне, а не калі новая хваля незадаволенасці ўжо сфармавалася. Моладзь з дэпрэсіўных рэгіёнаў мусіць бачыць для сябе іншы варыянт будучыні, нават застаючыся ў сваім рэгіёне, і мець для гэтага рэальныя інструменты: інстытуцыі, права голасу, прафсаюзы і партыі, якія можна выкарыстоўваць. Гатовага рэцэпта тут няма. Гэта хутчэй шматгадовая праца, чым разавае рашэнне. Але менавіта інвестыцыі ў мясцовую інфраструктуру і ў моладзь пакуль застаюцца адзіным, што хоць неяк працуе.
Тое, як дзяржава і грамадства дамаўляюцца, якую версію нядаўняга мінулага лічыць афіцыйнай: хто ў гэтай гісторыі герой ці гераіня, хто ахвяра, а хто вінаваты, і як называць ключавыя падзеі: вызваленнем, кампрамісам, здрадай ці далучэннем. Гэтая версія не фіксуецца аднойчы і назаўжды ў момант падзеі, а фармуецца і перапісваецца гадамі пасля яе, і розныя групы грамадства звычайна прапаноўваюць канкуруючыя версіі адной і той жа гісторыі.
У Польшчы
Ўжо ў першыя гады пасля 1989-га першы некамуністычны прэм’ер Мазавецкі прапанаваў формулу «тлустая мяжа» — не рахавацца з мінулым, пакінуць старыя кадры ў спакоі, рухацца далей. Для адной часткі грамадства гэта было разумным коштам мірнага транзіту. Для другой — стала гісторыяй пра здраду. Старая наменклатура не сышла, а канвертавала палітычную ўладу ва ўласнасць, прыватызавала дзяржактывы і засталася за стырном ужо ў новым, капіталістычным выглядзе.
Гэты другі наратыў ператварыўся ў канкрэтны палітычны праект — ідэю «Чацвёртай рэспублікі». То-бок тэзу, што цяперашняя «Трэцяя рэспубліка» пабудаваная на гнілой здзелцы элітаў і яе трэба перасабраць нанава, з сапраўдным рахункам да мінулага. Менавіта на гэтым наратыве будавалася палітычная кар’ера братоў Качыньскіх і ў выніку партыі ПіС. З’явіўся і інстытуцыйны інстумент для гэтай палітыкі: Інстытут нацыянальнай памяці (IPN), які займаецца люстрацыяй, расследваннем злачынстваў камуністычнага перыяду і вырабам «слушнай» версіі гісторыі на дзяржаўным узроўні. То-бок у Польшчы ёсць літаральна два канкуруючыя словы для адной і той жа падзеі: для адных 1989 год — гэта вызваленне і трыумф «Салідарнасці», для іншых — здзелка элітаў, якую толькі маецца выкрыць. І тое, якое слова ў выніку дамінуе, праз дзесяцігоддзі вызначае рэальную палітыку.
У ГДР
Палітыка памяці спрацавала інакш, бо аповед пра трансфармацыю ў асноўным пісала не сама Усходняя Германія, а Заходняя, якая перамагла. Афіцыйны наратыў - аб’яднанне, але ў шматлікіх усходніх немцаў і немак ва ўжытку замацавалася куды больш горкае слова Anschluss — далучэнне, амаль захоп. Інстытуты і прадпрыемствы ГДР масава зачынялі. Людзі страчвалі працу і статус толькі таму, што іх установы фізічна спынялі існаванне як усходнегерманскія. Уласная біяграфія, уласны працоўны шлях пры такім наратыве абясцэньваліся ўшчэнт. Адсюль і з’ява «настальгіі» — тугі па некаторых баках жыцця ў ГДР: пачуцці ўладкаванасці, сацыяльнай абароненасці і роўнасці, прызнанню якіх новая гісторыя проста не пакінула месца. Дагэтуль менавіта ўсходнія землі Германіі непрапарцыйна часта падтрымліваюць немэйнстрымныя партыі: AfD, BSW і палітычных спадкаемцаў усходнегерманскай посткамуністычнай традыцыі - Die Linke. Гэтыя сілы моцна адрозніваюцца паміж сабой, але кожная па-свойму апелюе да пачуцця, што гісторыю пра Усходняй Германіі напісалі без удзелу саміх усходніх немцаў і немак.
Можа па-свойму паўплываць і тое, што называецца «палітыкай памяці».
Устойлівасць новага ладу вызначаецца не тым, ці зніклі незадаволеныя, а тым, ці могуць яны адчуць сябе пачутымі, застаючыся ўнутры сістэмы.
А цяпер нас чакаюць у Катабланцы.
Калі значная частка насельніцтва прайграе па шматлікіх франтах і не атрымлівае ніякай рэпрэзентацыі, варта чакаць бяды.
У Польшчы
Па-сапраўднаму заўважныя наступствы прыйшлі не адразу, а гадоў праз 15−25. Цалкам пазбегнуць пераможаных нельга. Але трэба прыкласці намаганні, каб такіх людзей было як мага менш і каб у іх заставаліся рэсурсы і рэпрэзентацыя ўнутры сістэмы.
Гэта павялічыць шанцы, што рэспубліка перажыве выпрабаванне часам.